Поиск по библиографии: (<.>A=Лыч, Генадзь Міхайлавіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; нар. 1935)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Лыч, Генадзь Міхайлавіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; нар. 1935).
Месца нараджэння: в. Магільнае Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вучоны ў галіне эканомікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991). Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя працы прысвечаны праблемам павышэння эканамічнай эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу і ўсёй народнай гаспадаркі краіны. Вывучаў пытанні эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у сельскую гаспадарку, ў тым ліку ў меліярацыю зямель, удасканалення механізму гаспадарання АПК. Даследуе праблемы эканамічнага суверэнітэту, міждзяржаўнай эканамічнай інтэграцыі, міжнародных эканамічных адносін і адаптацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь да глабалізацыі светагаспадарчых сувязяў, пераходнай эканомікі, а таксама сацыяльна-эканамічныя праблемы экалагічнай бяспекі і ўстойлівасці чалавечага развіцця. Многія вынікі навуковых даследаванняў маюць практычнае прымяненне. Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій. Інфармацыя на 2020.
Крыніцы інфармацыі: Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015. — 2-е изд. — Минск, 2016.
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 386.